Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высланы польскі дыплямат даслаў ліст старшыні Саюзу палякаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня Былы кіраўнік консульскага аддзелу польскай амбасады ў Менску Анджэй Бучак сёньня пакінуў Беларусь. Ён быў выдалены беларускімі ўладамі як пэрсона нон грата.

Ад’яжджаючы, спадар Бучак даслаў факсам ліст на імя кіраўніцы Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. У лісьце ён дзякуе ўсяму польскаму асяродзьдзю Беларусі за супрацоўніцтва на ніве адраджэньня польскай мовы, культуры і традыцыяў. Польскі дыплямат піша, што “ў гэты цяжкі пэрыяд для польскага асяродзьдзя” ў Беларусі ён жадае ўсім прыхільнікам польскай справы “адвагі, трываласьці і самаахвярнасьці ў рэалізацыі статутовых мэтаў СПБ”.

13 траўня Беларускае тэлебачаньне паказала фільм “Аднойчы ў Косаве альбо Хто замовіў Саюзу палякаў?”, які быў накіраваны супраць новага кіраўніцтва СПБ і некаторых польскіх дыпляматаў, якія дапамагалі гэтай грамадзкай арганізацыі. У прыватнасьці, прагучалі прозьвішчы дарадцы польскай амбасады Марэка Буцько, якога беларускія ўлады выслалі раней, і Анджэя Бучака, які быў высланы зараз.
XS
SM
MD
LG