Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Узбэкістане працягваецца перасьлед журналістаў


ТАШКЕНТ. Ва Узбэкістане працягваецца перасьлед журналістаў, - паведамляе міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў”. Напярэдадні быў затрыманы журналіст з Кіргізіі, які спрабаваў расьсьледаваць жорсткі разгон дэманстрацыяў у Андыжане. Яго абвінавачваюць у нелегальным перасячэньні мяжы. Яшчэ адзін журналіст – узбэк – быў вымушаны на пачатку ліпеня пакінуць краіну з-за жорсткага перасьледу.
XS
SM
MD
LG