Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якое фінансавае напаўненьне Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі?


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Палата прадстаўнікоў ЗША бальшынёй галасоў ухваліла прапанаваны камітэтам па міжнародных справах Кангрэсу законапраект па фінансаваньні зьнешнепалітычнай дзейнасьці, паводле якога Беларусі на бліжэйшыя два гады выдзяляецца 24 мільёны даляраў.

Паводле законапраекту, на кожны з наступных двух гадоў Кангрэс прапануе выдзеліць па 12 мільёнаў даляраў на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі. На падтрымку радыёвяшчаньня на Беларусь законапраект прадугледжвае 10 мільёнаў даляраў на наступныя два гады.

Такім чынам Кангрэс павялічвае бюджэтныя асыгнаваньні на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі амаль удвая ў параўнаньні з папярэднімі гадамі.

Гэты крок Кангрэса фінансава падмацоўвае веснавыя заявы прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і Дзяржсакратара Кандалізы Райс пра падтрымку ЗША дэмакратычных перамен у Беларусі.

Асыгнаваньні Кангрэсу ЗША на 2006-2007 пойдуць на мэты азначаныя ў прынятым у 2004 годзе Акце аб дэмакратыі ў Беларусі. Гэты закон вызначае як асноўныя кірункі дзейнасьці Ўраду ЗША падтрымку выбарчага працэсу ў Беларусі, разьвіцьцё палітычных партый і недзяржаўных арганізацый, падтрымку недзяржаўных мас-мэдыяў і праграм міжнароднага абмену і трэйнінгу.

Законапраект у бліжэйшы час павінен быць прадстаўлены на разгляд і галасаваньне Сэнату ЗША. Пасьля прыняцьця законапраекту абедзьвюма палатамі Кангрэсу, з подпісам прэзыдэнта, ён набудзе сілу закону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG