Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Караганаў: "Ціск на Беларусь ня толькі маральная, але і выгадная палітыка"


RFE/RL Прэсавая служба прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна распаўсюдзіла сёньня стэнаграму ўчорашняй сустрэчы расейскага прэзыдэнта зь сябрамі Савету спрыяньня разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека. У гэтай стэнаграме цытуецца выступ сябра Савета Сяргея Караганава адносна сытуацыі ў Беларусі.

Спадар Караганаў зьвярнуў увагу на пытаньне, якое вельмі непакоіць Савет і па якім ён просіць дапамагчы кіраўніцтва Расеі, бо толькі грамадзкімі намаганьнямі справіцца немагчыма. Сяргей Караганў сказаў, што ў Беларусі хутка пагаршаецца сытуацыя з правамі чалавека. Ужо ёсьць дзесяткі людзей, якія сядзяць за палітыку. Тысячы людзей сядзяць за каласок, створаная сыстэма страху, здушаная свабодная прэса, выганяюцца расейскія СМІ ў чыстым выглядзе. Ужо дайшла справа да таго, што зачынілі нават "Голос России" і "Маяк".

Далей спадар Караганаў адзначыў, што сытуацыя таксама дастаткова вядомая - сядзіць вялікая колькасьць расейскіх грамадзянаў. Сяргей Караганаў нагадаў пра стварэньне грамадзкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі і пра зробленыя заявы. Аднак, паводле Караганава, гэта ня толькі справа грамадзянскай супольнасьці, дзяржава ў сілу ўзятых на сябе абавязацельстваў, як у рамках саюзнай дамовы, так і ў рамках АБСЭ, абавязаная - ня толькі мае права, але і абавязаная - абараняць правы чалавека як у Беларусі - беларусаў, так і расейцаў, якія знаходзяцца ў беларускіх вязьніцах ці перасьледуюцца там.

Як заявіў Караганаў, "няма выпадкаў альбо амаль не зафіксавана выпадкаў, калі расейцаў, якія знаходзяцца часта па дзіўных абвінавачаньнях у беларускіх турмах, наведвалі б консульскія работнікі. Няма дэпартацыі людзей, па якой ёсьць дамоўленасьці і, канечне, сытуацыю трэба ў гэтым сэнсе рэзка мяняць і з пункту гледжаньня МЗС. Галоўнае, калі сытуацыя пойдзе так далей у Беларусі, то нейкая група насельніцтва ў адчаі, а таксама тыя, хто з намі канкуруе з-за мяжы, абавязкова справакуюць невялікія крывавыя падзеі".

Пасьля гэтага, паводле Караганава, карцінка будзе паказвацца як застаўка па ўсім CNN гадамі. "Таму ў гэтай сытуацыі ціск на нашых суседзяў-сяброў зьяўляецца ня толькі маральнай палітыкай, але і выгаднай палітыкай, і да яе павінна падключацца дзяржава, мы вельмі да гэтага Вас заклікаем, -" сказаў Сяргей Караганаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG