Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці перавядуць Скрабца зь Берасьця ў Менск?


Уладзімер Глод, Менск Перавод Сяргея Скрабца зь Берасьцейскага сьледчага ізалятару ў Менск залежыць ад стану ягонага здароўя. Пра гэта жонцы былога дэпутата - Аляксандры Скрабец паведаміў сьледчы ў асабліва важных справах нацыянальнай пракуратуры Вячаслаў Цераховіч, які ўжо месяц вядзе справу Сяргея Скрабца. Паводле сьледчага, шмат што ў гэтым пытаньні будзе залежыць ад вынікаў мэдычнай экспэртызы, якую правядуць лекары Берасьцейскага сьледчага ізалятару, дзе былы парлямэнтар утрымліваецца ад 15 траўня.

Сяргей Скрабец у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня ўзначальваў дэпутацкую групу "Рэспубліка". Летам 2004 году ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмоўны адказ. Сёлета ў красавіку Беларускае тэлебачаньне паказала сюжэт, у якім сьцьвярджалася, што спэцслужбы затрымалі кур’ера, які вёз з Вільні 200 тысячаў даляраў – нібыта для фінансаваньня палітычнай дзейнасьці Сяргея Скрабца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG