Сярод апошніх, найбольш яркіх, культурніцкіх імпрэзаў інстытута імя Гётэ ў Менску – літаратурная вечарына “Быкаў і Нямеччына”, з удзелам нямецкіх ды беларускіх літаратараў, тэатральная пастаноўка нямецкага рэжысэра ў тэатры кінаактора, шэраг фота– і мастацкіх выставаў. Для большасьці ж беларусаў, гэтая нямецкая ўстанова, якая існуе ў Менску ад 1993 году, магчымасьць танна і грунтоўна авалодаць нямецкай мовай. Тыя беларусы, якія атрымалі адпаведныя дыплёмы інстытута Гётэ, змаглі бяз усялякіх моўных іспытаў пачаць навучаньне ў нямецкіх унівэрсытэтах, атрымалі шанец стажыравацца ў розных нямецкіх фірмах і ўстановах.
Тым часам нягледзячы на ўсю даступнасьць і адкрытасьць нямецкага цэнтру ў Беларусі, ягоныя імпрэзы тут зьбіраюць значна меншую аўдыторыю, чым у Кіеве, Варшаве, Пецярбургу ці Сафіі.
У сёньняшнім інтэрвію выданьню "Leipziger Volkszeitung" спадарныя Юта Лімбах гаворыць, што публічнай працы нямецкага цэнтру ў Беларусі ствараецца нямала перашкодаў. “Мы ня ведаем, ці кантралююцца тыя, хто нас наведвае, альбо людзі проста баяцца і ня ідуць да нас”,– гаворыць прэзыдэнт інстытута імя Гётэ.
Згадваецца сьвяткаваньне дзясятых угодкаў нямецкага цэнтру ў Менску, калі на запрашэньне кіраўніцтва інстытута не зьявіўся ніводзін з адказных кіраўнікоў ад беларускай адукацыі і культуры.
Тым часам інстытут Гётэ працягвае сваю культурніцкую місію ў Беларусі. Сумесна з францускай амбасадай інстытут мае намер адкрыць у Менску нямецка-францускі цэнтар. Як паведаміла напярэдадні свайго ад’езду зь Беларусі кіраўніца менскага інстытута імя Гётэ Барбара Фрэнкель-Тонэт, шэраг цікавых культурніцкіх праектаў ўсё ж рэалізаваць удалося.
(Фрэнкель-Тэнэт) "Калі я прыехала працаваць у Менск два гады таму, праблемы, што паўсталі перада мной былі падобныя на высокую гару. І калі мне ўдалося іх пераадолець, дык толькі дзякуючы людзям, якія ня гледзячы на ўсе перашкоды, былі гатовыя дапамагчы нам ў рэалізацыі праектаў… Гэтыя людзі садзейнічалі фармаваньню пазытыўнага іміджу Беларусі”
Для адводкі: Цяпер у інстытуце Гётэ ў Менску вакацыі. Цэнтар адновіць сваю працу ў жніўні на чале з новай кіраўніцай Катрын Освальд-Рыхтэр.