Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ганьба для Расеі, што ў братэрскай рэспубліцы саджаюць за палітыку”


Алесь Дашчынскі, Менск Сустаршыня грамадзкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі Савету пры прэзыдэнце Расеі ў спрыяньні разьвіцьцю грамадзянскіх інстытутаў і правах чалавека Сяргей Караганаў распавёў нашаму карэспандэнту пра свой выступ падчас сёньняшняй сустрэчы з прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным.

(Караганаў: ) “Я сказаў: гэта ганьба для Расеі, што ў братэрскай рэспубліцы саджаюць людзей за палітычныя перакананьні, што сябры Расеі зачыняюць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, і тысячы людзей сядзяць у вязьніцах, як у старыя часы — Бог ведае за што, як раней саджалі за каласкі ў калгасах. Я сказаў, што гэта стварае ўмовы для таго, каб адбыўся выбух, які ў любым выпадку будзе нэгатыўна адбівацца на інтарэсах Расеі. У дадзенай сытуацыі інтарэсы чалавечай салідарнасьці з братэрскім беларускім народам супадаюць з інтарэсамі краіны і адпавядаюць палітычнай рацыянальнасьці і прагматызму”.

Сяргей Караганаў цьвердзіць, што прэзыдэнт Пуцін паабяцаў, што ўлічыць у сваіх перамовах з кіраўніком Беларусі тэмы, зьвязаныя з правамі чалавека ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG