Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Багдадзе - 6 чалавек забітыя


БАГДАД. Мусульмане-суніты, што ўваходзяць у склад камісіі, якая рыхтуе новую ірацкую канстытуцыю запатрабавалі ад ураду правесьці дэталёвае сьледзтва ў справе ўчорашняга забойства двух сваіх калегаў-сунітаў – яны былі забітыя ў месцы, якое знаходзіцца пад узмоцненай аховай. Пакуль гэта ня будзе зроблена, суніты адмаўляюцца працаваць у камісіі. Між тым у Багдадзе тэрарыст-сьмяротнік узарваў сябе ў натоўпе каля цэнтру, дзе прымаюць дабраахвотнікаў на службу ў ірацкім войску – 6 чалавек забітыя, некалькі дзесяткаў – параненыя. Дзесяць дзён таму ў тым самым месцы загінулі больш за 20 чалавек. Супрацоўнік цэнтру заявіў: (Супрацоўнік: ) “У гэтым будынку мы вядзем набор рэкрутаў. І гэта сёмы ці восьмы тэракт альбо напад у гэтым месцы. Я ня ведаю, хто павінен адказваць за ахову цэнтру, але ізноў ёсьць ахвяры. Нехта павінен адказаць за пралітую кроў”
XS
SM
MD
LG