Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Ізраілю адкінуў прапанову адкласьці выхад з паласы Газы


ТЭЛЬ-АВІЎ. Парлямэнт Ізраілю большасьцю галасоў адкінуў прапанову адкласьці на год вывад войскаў і эвакуацыю габрэйскіх паселішчаў з паласы Газы. Такім чынам праціўнікі пляну прэм’ер-міністра Арыэля Шарона вычарпалі ўсе палітычныя магчымасьці супрацьстаяньня вываду. Між тым прадстаўнікі скрайне правых рухаў заяўляюць, што будуць працягваць акцыі пратэсту супраць заплянаванага на сярэдзіну жніўня выхаду з паласы Газы. Шмат хто з удзельнікаў маршу да мяжы з паласой Газы, аднак, ужо вярнуўся да дому. Адзін з арганізатараў маршу заявіў: (Арганізатар маршу: ) “На жаль, прэм’ер-міністар насуперак ўсім нормам дэмакратыі даў загад заблякаваць наш марш на шляху да паласы Газы. Але ён ня можа забараняць мірныя акцыі такога кшталту – гэта супрацьзаконна. Мы ўжо зьвярнуліся ў Вярхоўны суд. Пры гэтым мы заяўляем ізноў – гэта мірная акцыя, няма ніякага гвалту”.
XS
SM
MD
LG