Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нігеры 150 тысячаў дзяцей могуць памерці ад голаду


ААН. У Нігеры – вельмі сур’ёзны гуманітарны крызыс. Два з паловай мільёны афрыканцаў, зь якіх траціна – дзеці, галадаюць. 150-ці тысячам дзяцей пагражае хуткая сьмерць ад голаду. Прадстаўнік Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, які падаў гэтыя дадзеныя, падкрэсьліў, што міжнародная супольнасьць не зрабіла нічога, каб прадухіліць катастрофу. ААН яшчэ летась папярэджвала, што Нігеру пагражае люты голад ды зьвярнулася да міжнароднай супольнасьці з просьбай аб дапамозе – на гэты заклік амаль ніхто не адказаў.
XS
SM
MD
LG