Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі прафэсар Тэры Бэш сёньня ўвечары пакідае Беларусь


Альгерд Невяроўскі, Менск Амэрыканскі прафэсар Тэры Бэш, які два гады працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, мусіць 20 ліпеня пакінуць тэрыторыю Беларусі. Беларускія ўлады адмовіліся працягваць яму візу. Тэры Бэш гаворыць, што ўжо даўно пачаў адчуваць увагу спэцслужбаў да сваёй пэрсоны і лічыць сваё выдаленьне зь Беларусі палітычна матываваным.

Тэры Бэш разам са сваімі дочкамі 10 і 13 гадоў выяжджае зь Беларусі ў Вільню. Ён спадзяецца, што на менскі вакзал яго прыйдуць праводзіць студэнты і выкладчыкі Белдзяржунівэрсытэту, зь якімі ён разам працаваў. Прафэсар не выключае, што будуць там прысутнічаць і прадстаўнікі спэцслужбаў, бо паводле спадара Бэша ён адчувае іх увагу цягам апошніх 72 гадзінаў. Амэрыканскі прафэсар вельмі шкадуе, што пакідае Беларусь і сваіх мясцовых сяброў, але спадзяецца некалі вярнуцца. Тэры Бэш гаворыць, што да канца лета разам з дочкамі будзе адпачываць у Літве, а з восені пачне рэалізоўваць свае навучальныя праграмы ў адной з краінаў Заходняй Эўропы.

Гл. таксама • Прафэсар Тэры Бэш: “У Беларусі — пачатак вялікай чысткі замежных грамадзянаў” • Высылка амэрыканскага прафэсара – студэнты абураныя дзеяньнямі уладаў
XS
SM
MD
LG