Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 20 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Беларус”, 1915 год. Ліст княгіні М.Радзівіл:

“Сердэчна дзякую за прысланую мне пекную кніжку да набажэнства ў Беларускай мове. Друк дасканалы, абразкі пекныя, а збор мадлітваў такі, як трэба. Паказавала яе шмат каму і ўсім падабаецца. Гэткая кніжка пачынае новую эру ў нашай народнай гісторыі і памятка яе і аўтара яе пройдзе да патомкаў. Аддаў Пан аграмадную услугу сваім братом-беларусам: Пан Бог за гэта нагародзіць. Прашу прыняць паноўную маю падзяку і словы паважаньня і жычлівасьці”.

“Звязда”, 1935 год. Аб’ява аб восеньскім наборы ў Менскую саўпартшколу:

“На партыйнае аддзяленне прымаюцца члены партыі са стажам не менш 3 год і не менш 1 года нізавой кіруючай партработы і комсамольцы са стажам нізавой комсамольскай работы не менш 2 год. На прапагандысцкае аддзяленне прымаюцца члены партыі, маючыя не менш 3 год партстажу і 1 год нізавой прапагандысцкай работы. На совецкае і палітасветнае аддзяленні — члены партыі і кандыдаты, комсамольцы, спачуваючыя ВКП(б), беспартыйныя актывісты і ўдарнікі прадпрыемстваў, соўгасаў і калгасаў. Паступаючыя павінны мець веды па агульнаасветных прадметах у аб’ёме 4-х класаў, быць знаёмымі з апошнімі рашэннямі партыі і совецкай улады і арыентавацца ў асноўных пытаннях бягучай палітыкі”.

“ЛіМ”, 1965 год. Васіль Данілевіч, галоўны рэдактар мастацкіх перадач Беларускага тэлебачаньня пра тэлеспэктаклі:

“Кажуць, што каталіцкая царква з помпай прызначыла патронам радыёвяшчання архангела Гаўрыіла, а патранесай тэлебачання — святую Клару. Мы не маем патрэбы ні ў гаўрыілах, ні ў кларах. Патронам нашага тэлебачання з’яўляецца народ. Ён не толькі апякае, але і патрабуе. А яго голас для ўсіх нас — закон”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG