Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журы "Славянскага базару" вызначыць пераможцаў сярод маладых выканаўцаў


Браніслава Станкевіч, Віцебск Сёньня стануць вядомыя імёны пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў на “Славянскім базары”. Прадстаўніцы Беларусі пакуль што ўваходзяць у тройку безумоўных лідэраў: па колькасьці набраных балаў Паліна Смолава прэтэндуе на першае месца, а Гюнэш Абасава, прапусьціўшы наперад сьпевака з Македоніі, займае трэцюю пазыцыю.

Афіцыйныя вынікі конкурсу маладых выканаўцаў журы абвесьціць а 16-й гадзіне.

Пакуль што вядомыя толькі вынікі дзіцячага фэстывальнага конкурсу, які традыцыйна праходзіць на “Славянскім базары”. Гран-пры атрымала таксама прадстаўніца Беларусі – Ксенія Сітнік з Мазыру, а як юны зямляк Міхаіл Ліла падзяліў трэцюю прэмію з прадстаўніцай Румыніі Алінай.

(Гл. вынікі конкурсу)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG