Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія помнікі Беларусі лічаць вартымі гарадзенцы?


Сяргей Астраўцоў, Горадня Якія помнікі Беларусі вартыя быць прызнанымі культурнай спадчынай міжнароднага маштабу? Сёньня гэтае пытаньне задаваў гарадзенцам наш карэспандэнт. Выявілася, што многія гарадзенцы лічаць Барысаглебскую-Калоскую царкву культурнай спадчынай міжнароднага маштабу.

(Карэспандэнт: ) "Якія помнікі Беларусі вартыя быць прызнанымі культурнай спадчынай міжнароднага маштабу?"

(Спадарыня:) “Так шмат помнікаў на Гарадзеншчыне — і Каложа, і Крэўскі замак, паўгадзіны можна пералічваць”.

(Спадар:) “Я лічу, што адным зь іх павінен быць Лідзкі замак. На маю думку, пасьля рэстаўрацыі гэта будзе цудоўны помнік гісторыі Беларусі”.

(Маладзён:) “Я б уключыў Сынкавіцкую царкву. Нядаўна быў там, ня можаш паверыць, што на тэрыторыі Беларусі ёсьць такая гатычная царква. Можна было б яшчэ уключыць палац у Ружанах”.

(Спадар:) “Гістарычных помнікаў на тэрыторыі Гарадзеншчыны вельмі шмат. Але такім важным, які можна далучыць да сусьветнай спадчыны, можа быць Аўгустоўскі канал”.

(Дзяўчына:) “Адразу першае, што прыходзіць да галавы, гэта нашыя абарончыя цэрквы — Сынкавіцкая і Мураванкаўская”.

(Спадар:) “Мне здаецца, што ў першую чаргу гэта — Аўгустоўскі канал”.

(Дзяўчына:) “Для мяне гэта адназначна — Каложа. Для мяне яна сымбаль Беларусі, сымбаль Горадні. Ну і, магчыма, яшчэ абарончыя цэрквы ў Сынкавічах і ў Мураванцы”.

(Спадар:) “Што датычыць Горадні, на мой погляд, тут вартыя ўвагі два помнікі: абавязкова Каложа і ёсьць яшчэ ў нас старыя жыдоўскія могілкі”.

(Спадар:) “Уся Горадня зьяўляецца помнікам архітэктуры. А па Аўгустоўскім канале ў мяне ёсьць сваё меркаваньне. Аўгустоўскі канал быў вельмі каштоўным для турыстаў тады, калі ён знаходзіўся ў натуральным стане. Пасьля таго, як сталі яго аднаўляць, ён ператварыўся ў рышток. Гэта ў нас было ўжо падчас мэліярацыі. Мне вельмі часта даводзіцца сутыкацца з турыстамі-воднікамі. Яны адназначна гавораць, што такі канал не прыцягне турыстаў”.

(Спадар:) “Каложа адназначна, замак гарадзенскі, а таксама наваградзкі і лідзкі”.

(Маладзён:) “У першую чаргу, канечне, гарадзенская Каложа”.

(Спадар:) “Мне здаецца, усю Нашу Горадню можна далучыць да культурнай спадчыны. Асабліва Фарны касьцёл. Я мяркую, што ён вельмі варты быць уключаным у сьпіс сусьветнай спадчыны”,

(Спадар:) “Барысаглебская-Калоская царква — яна заслугоўвае таго, каб яе ўнесьці ў сьпіс помнікаў архітэктуры ЮНЭСКА”.

Гл. таксама • Нясьвіскі замак Радзівілаў прызнаны ўсясьветнай каштоўнасьцю UNESCO
XS
SM
MD
LG