Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм’ер-міністар Індыі выступіў з прамовай у Кангрэсе ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэм’ер-міністар Індыі Манмахан Сінгх, прамаўляючы сёньня ў Кангрэсе ЗША, заявіў, што ягоная краіна мае намер працягваць распрацоўку сваёй ядзернай праграмы. Адначасова Сінгх падкрэсьліў, што Індыя адказна ставіцца да статусу ядзернай дзяржавы і выконвае ўсе міжнародныя пагадненьні. (Сінгх: ) “Мы ніколі не былі і не будзем крыніцай распаўсюджваньня небясьпечных тэхналёгіяў”. У панядзелак у часе сустрэчы кіраўніка індыйскага ўраду з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, была падпісаная сумесная заява аб разьвіцьці супрацоўніцтва паміж кранамі ў галіне атамнай энэргетыкі.
XS
SM
MD
LG