Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы адбылася талака каля кляштару базыльянаў


Браніслава Станкевіч, Ворша Пабудаваны ў 18-м стагодзьдзі, базыльянскі кляштар ёсьць адным з найстарэйшых архітэктурных помнікаў горада. На пачатку мінулага стагодзьдзя ў гэтым будынку мясьціўся гістарычны музэй, які так і ня быў адноўлены пасьля Другой сусьветнай вайны.

20 год таму помнік архітэктуры барока з элемэнтамі раньняга клясыцызму ўвогуле хацелі зьнішчыць – на гэтым месцы гарадзкі аддзел міліцыі задумаў быў пабудаваць службовыя гаражы. Тады помнік удалося захаваць намаганьнямі сябраў мясцовай краязнаўчай суполкі «Повязь», і тагачасная гарадзкая адміністрацыя пагадзілася нават замовіць праект ягонае рэстаўрацыі, каб з цягам часу зрабіць там мастацкі музэй.

Аднак гэта былі апошнія высілкі ўладаў, скіраваныя на захаваньне спадчыны. І ўжо больш як два гады гэты будынак, перададзены прадпрыемству «Оршакамгас», стаіць бяз даху, бо ў стратнага прадпрыемства няма грошай на догляд помніка.

Ініцыятыва Рады моладзевых арганізацый стала першым крокам да рэстаўрацыі занядбанага будынку. Як паведаміў старшыня Рады Ігар Казьмярчак, аршанская моладзь мяркуе штотыдзень праводзіць талаку па добраўпарадкаваньні помніка архітэктуры. Ня выключана, што да працаў далучацца і праваслаўныя вернікі, бо ёсьць прапанова перадаць былы кляштар царкве з тым каб зрабіць у ім сацыяльны прытулак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG