Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкія вайскоўцы могуць перанесьці ваенныя дзеяньні супраць курдаў на поўнач Іраку


АНКАРА. Турэцкія вайскоўцы сьцьвярджаюць, што амэрыканскае камандаваньне ў Іраку загадала арыштаваць лідэраў курдзкага паўстанцкага руху. ЗША пакуль не пацьвердзілі гэтую інфармацыю. Гаворка ідзе пра курдзкіх сэпаратыстаў, якія шмат гадоў вядуць узброеную барацьбу за стварэньне сваёй дзяржавы ў паўднёва-усходняй частцы Турэччыны. Вайсковыя базы паўстанцаў знаходзяцца на поўначы Іраку. Апошнім часам сэпаратысты значна актывізаваліся, у сувязі з чым лідэры Турэччыны папярэдзілі, што могуць перанесьці ваенныя дзеяньні на поўнач Іраку.
XS
SM
MD
LG