Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй на поўначы Ізраілю


ЕРУСАЛІМ На поўначы Ізраілю адбыліся маштабныя сутычкі паліцэйскіх і вайскоўцаў з дэманстрантамі. 20 чалавек арыштаваныя. Маніфэстанты ў колькасьці прыблізна 15-ці тысячаў чалавек накіроўваліся ў паласу Газа. Крайне правыя і клерыкальныя групоўкі спрабуюць перашкодзіць эвакуацыі габрэйскіх паселішчаў і вываду войскаў з паласы Газы , заплянаваныя на сярэдзіну жніўня. Улады абвесьцілі марш пратэсту незаконым. Сёньня ж на Заходнім беразе Ярдану ў горадзе Джэнін ізраільскія вайскоўцы забілі ў перастрэлцы двух палестынцаў. Паводле ізраільскіх уладаў забітыя ваяўнікі рыхтавалі тэракт.
XS
SM
MD
LG