Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Г.Саляна абмяркоўвае ў Кіеве праблему Прыднястроўя


КІЕЎ Прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і абароны Гаўер Саляна вядзе перамовы з кіраўнікамі Ўкраіны аб узмацненьні сувязяў гэтай краіны з Эўрапэйскім Зьвязам. Адной з тэмаў перамоваў зьяўляецца праблема Прыднястроўя – сэпаратысцкага рэгіёну суседняй з Украінай Малдовы. Нядаўна прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прапанаваў плян урэгуляваньня прыднястроўскай праблемы. Прыднястроўе мае зьнешнюю мяжу менавіта з Украінай. Саляна ў Кіеве абмяркоўваў праблемы кантролю за гэтай мяжой, якая ператварылася ў канал кантрабанды.
XS
SM
MD
LG