Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр сустрэўся з лідэрамі мусульманскай грамады Велікабрытаніі


ЛЁНДАН Прэмьер-міністар Велікабрытаніі Тоні Блэр сёньня сустрэўся з лідэрамі мусульманскай грамады краіны, у тым ліку з 5 мусульманамі- дэпутатамі парлямэнту. Учора каля 500 імамаў – духоўных аўтарытэтаў брытанскай ісламскай грамады ў супольным адмысловым рашэньні асудзілі тэрарызм. Пасьля сёньняшняй сустрэчы Блэра заявіў: "Сустрэча прадэманстравала імкненьне большасьці мусульманскай грамады нашай краіны аб’яднацца ня толькі для асуджэньня нядаўніх тэрактаў у Лёндане, эле і для змаганьня з экстрэмізмам, які ёсьць нішто іншае, як скажэньне ісламу". Падчас размовы прэмьер-міністра з мусульманскімі лідэрамі Велікабрытаніі абмяркоўваўся закон аб барацьбе з тэрарызмам. Тым часам колькасьць ахвяраў тэрактаў у Лёндане 7 ліпеня дасягнула 56-ці. Дзясяткі людзей лічацца зьніклымі бяз зьвестак, сотні – параненыя. Сёньня ў Лёндане прайшлі перамовы паміж прэмьер-міністрам Блэрам і прэзідэнтам Афганістану Гамідам Карзаем. Тэмамі гутаркі былі сытуацыя ў Афганістане, змаганьне з тэрарызмам і гандлем наркотыкамі. Тоні Блэр заявіў, што ісламскія экстрэмісты ўжываюць “ідэалёгію зла”, каб падрываць дэмакратыю ў Іраку, Афганістане і на Блізкім Ўсходзе.
XS
SM
MD
LG