Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 19 ліпеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “ЛіМ”, 1955 год:

“Пры такім стаўленні да распаўсюджвання музычнай літаратуры нельга чакаць ніякага палепшання ў гэтай справе… І пачынаць неабходна з карэннай перабудовы выдання музычнай літаратуры ў нашай рэспубліцы. Міністэрства культуры павінна, нарэшце, сур’ёзна паклапаціцца аб павелічэнні і ўкамплектаванні штатаў музычнай рэдакцыі і аб забеспячэнні друкарні патрэбным тэхнічным абсталяваннем. Неабходна, нарэшце, каб рэдакцыя планавала выпуск музычных выданняў, улічваючы запатрабаванні народа”.

“Вечерний Минск”, 1975 год. Прэзыдэнт ЗША Дж.Форд да ўдзельнікаў касьмічнага палёту па праграме “Саюз—Апалён”:

“Ваш палёт — гэта надзвычай важная падзея і вельмі сур’ёзнае дасягненьне ня толькі для вас пяцёх, але і для тысяч амэрыканскіх і савецкіх вучоных і тэхнічных спэцыялістаў, якія разам працавалі на працягу трох гадоў, каб забясьпечыць посьпех гэтага ў найвышэйшай ступені плённага экспэрымэнту ў справе міжнароднага супрацоўніцтва… Я ўпэўнены ў тым, што не забавіцца й той дзень, калі такія касьмічныя палёты, якія зробяцца магчымымі дзякуючы гэтаму першаму сумеснаму палёту, будуць зусім звычайнай справай”.

“Народная воля”, 1995 год. Анатоль Майсеня піша:

“Звычка да ўлады і захапленьне ўладай — магчыма, найбольш падступныя ворагі кожнага палітыка. У інтарэсах прэзыдэнта не паддавацца спакусе. Няма раз і назаўжды падараванай улады ў цывілізаванай дзяржаве. За ўладу пытаюць з усёй строгасьцю. І тое, што сёньня некаму можа падацца як невычэрпная крыніца народнай любові і абажаньня прэзыдэнта, на справе абарочваецца ўсяго толькі адбіткам нэўратычнай сьвядомасьці… Народная любоў непастаянная. Зрэшты, як і любоў наагул. Па частцы паляпшэньня жыцьця прасьвету пакуль не відаць. Бо людзей не падманеш — толькі 8—10 працэнтаў, згодна апытаньням, сьцьвярджаюць, што ім лепш жывецца пры прэзыдэнце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG