Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзідэнт Пакістану пра тэракты ў Лёндане 7 ліпеня


ІСЛЯМАБАД Прэзідэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф, выступаючы на моладзевай канфэрэнцыі, назваў “неісламскімі” дзеяньні людзей, што зрабілі выбухі ў Лёндане 7 ліпеня. Мушараф падкрэсьліў, што ў Каране няма нічога, чым можна было б апраўдаць забойства 55 нявінных людзей. Прэзідэнт Пакістану папярэдзіў, што некаторыя рэлігійныя школы – мэдрэсэ – распаўсюджваюць ідэалёгію тэрарызму. Улады Пакістану папярэджваюць, што мэдрэсэ, якія парушаюць усталяываныя дзяржавай правілы, будуць зачыненыя.
XS
SM
MD
LG