Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя напады ў Іраку


БАГДАД У Іраку сёньня ў выніку новай сэрыі нападаў былі забітыя 12 чалавек, у тым ліку 6 паліцэйскіх. Выбухі і перастрэлікі адбыліся ў Багдадзе і яго прымесьцях. На мяжы з Сірыяй амэрыканскія вайскоўцы забілі двух выяўнікоў, якія рыхтавалі мінамётны абстрэл ваеных аб’ектаў. Кіраўнік аб’яднанага камітэту кіраўнікоў штабоў узброеных сілаў ЗША генерал Рычард Майерс заявіў, што плян стабілізацыі сытуацыі ў Іраку можа быць ажыцьцёўлены. Маерс нагадаў, што да канца ліпеня павінен быць падрыхтаваны праэкт Канстытуцыі Іраку, на кастрычнік заплянаваны рэфэрэндум па Канстытуцыі, на сьнежань – выбары. “Я лічу, што сытуацыя – і ў сьфэры бясьпекі, і эканамічная, і палітычная, дазволіць гэта зрабіць” –заявіў генерал Майерс.
XS
SM
MD
LG