Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сэрбіі асуджаныя забойцы былога прэзідэнта Стамболіча


БЭЛГРАД У Сэрбіі суд асудзіў на працяглыя тэрміны зьняволеньня 7 высокапастаўленых супрацоўнікаў спэцслужбаў. Яны былі абвінавачаныя ў забойстве былога прэзідэнта Сэрбіі Івана Стамболіча. Стамболіч быў забіты у 2000 годзе групай байцоў спэцназу , якімі кіраваў Міларад Лукавіч. Ён асуджаны да 40 гадоў турмы. 15 гадоў атрымаў Радэ Маркавіч – былы шэф сэрбскай спэцслужбы, таксама датычны да забойства. Міларад Лукавіч з’яўляецца таксама галоўным абвінавачаным у справе забойства у 2003 годзе кіраўніка сэрбскага ўраду Зорана Джанджыча.
XS
SM
MD
LG