Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выстаўленыя першыя абвінавачваньні Садаму Хусэйну


БАГДАД У Іраку за мінулыя суткі як найменей 22 чалавекі загінулі падчас выбухаў замінаваных аўтамабіляў. Тэракты былі ўчыненыя ў Багдадзе і ў горадзе Эль-Махмудыя. Адмысловы трыбунал абвясьціў першае абвінавачаньне, якое будзе выстаўленае Садаму Хусэйну – у масавым забойстве ў 1982 годзе жыхароў шыіцкага паселішча Дуджайль. Больш за 150 чалавек былі забітыя пасьля таго, як у Дуджайлі быў абстраляны картэж былога дыктатара Іраку.
XS
SM
MD
LG