Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьледства ў справе вязьняў Гуантанама адновіцца ў бліжэйшыя дні


ВАШЫНГТОН Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд заявіў, што сьледзтвы ў справе двух падазраваных у тэрарызме зьняволеных лягеру ў Гуантанама адновяцца ў найбліжэйшым часе. У мінулую пятніцу судовай пастановай была прызнаная законнасьць вядзеньня сьледзтваў у Гуантанама спэцыяльнымі вайсковымі камісісямі. Тым самым было адмененае папярэдняе судовае рашэньне аб прыпыненьні сьледзтваў, якія нібыта не адпавядаюць амэрыканскім юрыдычным стандартам.
XS
SM
MD
LG