Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бок: першымі высылалі дыплямата палякі


Алесь Дашчынскі, Менск Паводле прэсавага сакратара амбасады Беларусі ў Польшчы Ўсевалада Глушкова, польскія ўлады першымі выслалі ў траўні беларускага дыплямата. Яны патлумачылі гэта ўмяшаньнем беларускіх уладаў у дзейнасьць Саюзу палякаў Беларусі.

У адказ беларускі бок выслаў дарадцу польскай амбасады ў Беларусі Марэка Буцьку. Міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд заявіў тады, што справа высылкі спадара Буцькі “ёсьць атакай на амбасаду Польшчы, якая павінна раззлаваць Польшчу”.

15 ліпеня 2005 году МЗС Польшчы паведаміў, што дарадца-пасланьнік амбасады Беларусі ў Варшаве Максім Рыжанкоў павінен пакінуць тэрыторыю Польшчы да 20 ліпеня 2005 года.

Беларускі бок у адказ прыняў рашэньне пра неабходнасьць выезду з тэрыторыі Беларусі да 21 ліпеня дарадцы амбасады Польшчы ў Менску Анджэя Бучэка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG