Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакуль не ліквідуе суполку Беларускай эвангельскай царквы


Любоў Лунёва, Менск Менскі гарадзкі суд вырашыў сёньня даць шанец Беларускай эвангельскай царкве і прыпыніў вынясеньне рашэньне аб ліквідацыі рэлігійнай суполкі на 2 месяцы.

За гэты час суполка павінна зьвярнуцца ў дзяржаўныя структуры, каб тыя знайшлі юрыдычны адрас для суполкі. І такім чынам вернікі маглі б зьбірацца разам і ладзіць набажэнствы, не рызыкуючы быць разагнанымі.

Нагадаем, што суполка Беларускай эвангельскай царквы зарэгістраваная ў 1993 годзе. Згодна з жыльлёвым заканадаўствам і законам аб рэлігійных арганізацыях, які выйшаў у 2002 годзе, існаваньне суполкі стала супярэчыць закону, бо яна зарэгістравана на прыватным адрасе пастара Эрнэста Сабілы. (Падрабязнасьці)
XS
SM
MD
LG