Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Каб пайсьці да кардыёляга і выпісаць рэцэпт, мне трэба плаціць шалёныя грошы! Скажыце, гэта не разбой? Ці не бандытызм гэта?"


RFE/RL Меркаваньні слухачоў 16-18 ліпеня. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 да 09:00 Вы можаце патэлефанаваць на менскі нумар 2903952 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьці за выказваньні слухачоў.

(Мікола Саскевіч: ) “Дзень добры, шаноўнае панства! Спыніць тэрарызм магчыма, калі ўсе краіны аб’яднаюцца вакол ЗША і Эўразьвязу і выступяць разам. Трэба будаваць аднапалярны сьвет. Амэрыка і шмат якія эўрапейскія краіны ўвесь час кажуць пра гэта. Але як упэўніць такія краіны як Расея і Кітай? Расея ж увесь час вядзе палітыку двайнога стандарту. А такой падыход да палітыкі вельмі небясьпечны”.

(Ігар Земляны: ) “У мяне да вас просьба. Хацелася б пачуць у эфіры Свабоды штосьці пра Беларускую Народную Рэспубліку. Як яна арганізавалася ў 1918 годзе? Хто быў прэзыдэнтам БНР? Ці мела яна сваю армію? І яшчэ, калі ласка, раскажыце, як у Беларусі ўсталявалася савецкая ўлада ў 1919 годзе”.

(Віктар Бутто:) “Трохі пра нашую пустую апазыцыю.

У горадзе Менску і ў Беларусі існуе апазыцыя, якая занадта далёка ад народу. Тыя, хто выступае ад апазыцыі: Станіслаў Шушкевіч, Анатоль Лябедзька, Зянон Пазьняк і шмат іншых, хто займаецца разьяднаньнем нацыі, зьяўляюцца яшчэ глухімі і сьляпымі. Такіх Аляксандар Лукашэнка можа лёгка перамагаць на прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах, нават не ўжываючы фальсыфікацыі. Але немагчыма без яе ажыцьцяўляць уладам пры існуючым датэрміновым галасаваньні ў нашай неправавой, небясьпечнай дзяржаве для пражываньня, якая надта залежыць ад прадстаўнікоў улады Менску Рэспублікі Беларусь, якія зьявілася ў 1991 годзе, і з кожным годам становішча толькі пагаршаецца з-за бесталковай апазыцыі зь яе асьлінай упартасьцю”.

(Спадар: ) “Скажыце, калі ласка, ці не разбой гэта нашых кіраўнікоў! Я ўжо ня буду пералічваць усе войны, якія перажыў беларускі народ, усе ягоныя беды, ня буду казаць пра экалёгію і жабрацкія пэнсіі.

Прыйшоў я ў паліклініку №1, здаецца, Фрунзенскага раёну. Мне зрабілі кардыяграму. І толькі пасьля кардыяграмы трэба, каб выпісалі рэцэпт. Дык для таго, каб пайсьці да кардыёляга і выпісаць рэцэпт, мне трэба плаціць шалёныя грошы! Скажыце, гэта не разбой? Ці не бандытызм гэта?

Я лічу, што ў Беларусі мэдыцына павінна зусім быць бясплатнай! А Лукашэнка з урачоў робіць прадпрымальнікаў, вымагальнікаў. Хапайце, зарабляйце! Яны ж за нашыя грошы вучыліся 6 год у інстытуце! Мы ж іх утрымлівалі за кошт падаткаў! Мы ж плацілі за іх, стваралі ім умовы! Яны вывучыліся, а цяпер такія грошы бяруць, каб рэцэпт выпісаць! А Лукашэнка казаў, каб плацілі тыя, хто хоча лепшых умоваў у шпіталі. Так, згодны, а тут пры чым? Ці не разбой гэта? Самы сапраўдны разбой сярод белага дня!”

(Зіноўеў: ) “Паведамленьне пра нейкую вызваленчую армію занадта смахвае на правакацыю КДБ. Хацелася б асабіста перасьцерагчы старшыню беларускага КДБ Сьцяпана Сухарэнка ад ляўраў Андропава і Патрушава, якія ўзяліся папужаць народ у 77-м і 99-м падстаўнымі тэрактамі. Трэба разьлічаць барацьбу з тэрорам і розныя правакацыі!”

(Мікола Савіцкі: ) “Дэманстрацыя рускай акупацыі.

У час адкрыцьця фэстывалю “Віцебскі базар” рускія артысты-вайскоўцы двойчы вынесьлі на сцэну і пранесьлі па сцэне дзяржаўны сьцяг Расеі, а потым дэманстрацыйна пранесьлі ўсе сьцягі войскаў Расеі. Усё гэта належыць успрымаць, як зьнявагу нашай незалежнасьці, зьнявагу прэзыдэнта Беларусі Лукашэнкі, які ў той вечар сядзеў у ганаровай ложы. Але ж дзяржаўнага сьцяга Беларусі на сцэне не было.

Немагчыма ўявіць, каб падобны імпэрскі дэмарш стаў магчымым на сцэне іншай незалежнай краіны. Толькі адсутнасьцю нацыянальнага гонару і адказнасьцю перад Канстытуцыяй з боку Лукашэнкі гэты прыкры абразьлівы дэмарш можна патлумачыць.

Цікава, а чаму маўчыць Міністэрства замежных справаў Беларусі?”

(Спадар:) “Добры дзень, шаноўныя! Вам бы належыла весьці гаворку на радыё на добрай беларускай мове. Зараз слухаў перадачу па Радыё Свабода. І, калі Янка Запруднік гаворыць “вонкавыя адносіны”, “вонкавы сьвет”, а чалавек, які бярэ ў яго інтэрвію, гаворыць “зьнешні”. Гэта ж расейшчына! Нельга так размаўляць!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG