Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хатамі: у ірана-ірацкіх адносінах "паваротны момант"


ТЭГЕРАН. Іранскі прэзыдэнт Махамад Хатамі заявіў, што ў дачыненьнях ягонай краіны з Іракам наступіў паваротны момант. Хатамі зрабіў гэтую заяву пасьля таго, як Тэгеран наведаў ірацкі прэм’ер-міністар Ібрагім аль-Джаафары. Гэта першы кіраўнік ірацкага ўраду, што наведаў Іран пасьля зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна.

Хатамі адзначыў, што Іран гатовы зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы ў адбудове бясьпекі і стабільнасьці ў Іраку. Паводле ягоных словаў, візыт аль-Джаафары дапаможа аднавіць дачыненьні паміж двума народамі, сапсаваныя Хусэйнам.
XS
SM
MD
LG