Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі паміж турэцкімі войскамі і курдамі


АНКАРА. На паўднёвым усходзе Турэччыны працягваюцца баі паміж турэцкімі войскамі і курдзкімі паўстанцамі. Паводле турэцкага камандаваньня, цягам апошніх некалькі дзён забітыя 10 баевікоў. У сераду турэцкія войскі пачалі апэрацыю супраць атрадаў Курдзкай рабочай партыі ў раёне гарадоў Ван і Сірнак. Улады Турэччыны абвінавацілі курдзкіх паўстанцаў у арганізацыі ўчорашняга выбуху ў куротным горадзе Кушадасы, у выніку якога загінулі 5 чалавек.
XS
SM
MD
LG