Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хусэйну прад’яўленыя абвінавачаньні


БАГДАД. Былому ірацкаму дыктатару Садаму Хусэйну прад’яўленыя першыя абвінавачаньні. Галоўны сьледчы адмысловага трыбуналу, што разглядае справу Хусэйна паведаміў, што былы прэзыдэнт абвінавачваецца ў арагнізацыі ў 1982 годзе масавага забойства жыхароў шыіцкай вёскі Дуджайл, што на поўнач ад Багдаду. Каля 140 жыхароў вёскі былі забітыя пасьля таго, як картэж Садама Хусэйна быў абстраляны калі праязджаў праз гэтую вёску. Разам з былым дыктатарам перад судом апынуліся таксама ягоныя бліжэйшыя хаўрусьнікі, у тым ліку і былы віцэ-прэзыдэнт Іраку Таха Ясін Рамадан. Паводле ірацкіх законаў, судовы працэс можа распачацца не раней чым праз 45 дзён пасьля прад’яўленьня афіцыйных абвінавачаньняў.
XS
SM
MD
LG