Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане забітыя 17 замежных ваяўнікоў


ІСЛАМАБАД. У Пакістане 17 замежных ваяўнікоў былі забітыя сёньня ў баях з сіламі бясьпекі ў правінцыі Паўднёвы Вазірыстан, што каля мяжы з Аўганістанам. Паводле ўладаў, ў часе бою, які цягнуўся каля 6 гадзінаў, загінуў адзін пакістанскі жаўнер.У суботу ў Вазірыстане прадстаўнікі мясцовых плямёнаў хавалі трох з 24-х ісламістаў, забітых у часе апэрацыі амэрыканскага войска ў Пакістане. Тысячы людзей скандавалі анты-амэрыканскія лёзунгі
XS
SM
MD
LG