Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў: “Напэўна, ня толькі мне спадарыня Яніна нечым нагадвала родных бабуляў”<b/>


Сяргей Навумчык, Прага Пра сустрэчы з Янінай Каханоўскай гаворыць пісьменьнік Ўладзімер Арлоў

(Арлоў: ) “Я пазнаёміўся з Янінай Каханоўскай, калі ёй было ўжо далёка за 80, але пра гэта побач зь ёю неяк адразу забывалася. Нагэтулькі са спадарыняй Янінай было цікава і ўтульна. Напэўна. ня толькі мне яна нечым нагадвала родных бабуляў, нагадвала сваёй беларускай мудрасьцю, прыроджанай шляхетнасьцю і далікатнасьцю. дзесяць гадоў таму ў Нью-Ёрку я атрымаў ад спадарыні Яніны рэдкае яшчэ прыжыцьцёвае парыскае выданьне ўспамінаў Івана Буніна. Зараз я гартаю яго, а са старонак глядзяць на мяне жывыя вочы спадарыні Каханоўскай”.
XS
SM
MD
LG