Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Польшчы заяўляе, што ў пагаршэньні беларуска-польскіх дачыненьняў вінаваты Менск


Аляксей Дзікавіцкі, Прага Сёньня ў інтэрвію Польскаму радыё міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд заявіў, што беларускі МЗС загадаў у пятніцу кіраўніку консульскага аддзелу польскай амбасады ў Менску Анджэю Бучаку пакінуць тэрыторыю Беларусі.

Паводле Ротфэльда, сапраўдная прычына выдаленьня зь Беларусі польскіх дыпляматаў Анджэя Бучака, а раней Марэка Буцькі ў “цяжкай ўнутранай сытуацыі ў Беларусі”. Польскі міністар лічыць, што дзеля таго, каб адцягнуць увагу грамадзтва ад праблемаў уласнай краіны, Лукашэнка шукае “зьнешняга ворага”.

Адам Ротфэльд заявіў, што вінаваты ў пагаршэньні польска-беларускіх дачыненьняў – Менск. Паводле кіраўніка польскага МЗС, Варшава яшчэ не вырашала, як адрэагаваць на выдаленьне польскага дыплямата.

Між тым акурат учора мы расказвалі, што дарадцы-пасланьніку амбасады Беларусі ў Польшчы Максіму Рыжанкову, нягледзячы на тое, што ён павінен быў пакінуць тэрыторыю Польшчы яшчэ ў чэрвені, польскія ўлады дазволілі на ягоную просьбу працягнуць тэрмін знаходжаньня ў Польшчы.
XS
SM
MD
LG