Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр: барацьба супраць тэрарызму гэта барацьба цывілізаваных людзей супраць “ідэалёгіі зла”


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што за замахамі ў Лёндане , што былі ўчыненыя ў мінулым тыдні, стаялі “фанатычныя перакананьні”. Паводле Блэра, барацьба супраць тэрарызму гэта барацьба цывілізаваных людзей супраць “ідэалёгіі зла”. (Блэр: ) “Нам супрацьстаіць ідэалёгія зла. Гэта не сутыкненьне цывілізацыяў. Усе цывілізаваныя людзі – мусульмане, ці іншыя ставяцца з агідай да такой ідэалёгіі. Але ідзе глябальнае змаганьне, гэта змаганьне ідэяў за сэрцы і розум людзей, як унутры Ісламу, так і звонку” Блэр заявіў, што Аль-Каіда і яе хаўрусьнікі нясуць адказнасьць за замахі ў 26 краінах, у выніку якіх цягам апошніх 12 гадоў загінулі тысячы людзей, у тым ліку шмат мусульманаў. Паводле брытанскага прэм’ера, сярод патрабаваньняў аль-Кайды ліквідацыя ізраільскай дзяржавы, вывад усіх заходнікаў з усіх мусульманскіх краінаў і ўсталяваньне рэжымаў кшталту Талібану ў ісламскім сьвеце. Блэр заявіў, што ніводзін “разумны чалавек ня будзе весьці перамовы на такіх умовах”.
XS
SM
MD
LG