Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс шэраг авіяўдараў па палестынскіх тэрыторыях


ТЭЛЬ-АВІЎ. Ізраіль ізноў нанёс шэраг авіяўдараў па палестынскіх тэрыторыях. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, яны мелі намер зьнішчыць майстэрні групоўкі “Хамас” у горадзе Газа, дзе робіцца і рамантуецца зброя для ваяўнікоў. У выніку ізраільскіх рэйдаў ў гарадах на Заходнім беразе Ярдану затрыманыя 26 чалавек. Прэм’ер-міністр Ізраілю Арыэль Шарон заявіў: (Шарон: ) “Выхад з паласы Газы адбудзецца паводле зацьверджанага ўрадам пляну, бо гэта вельмі важна для Ізраілю. Але вывад войска і паселішчаў ня можа адбывацца пад вагнём. Эвакуацыя будзе працягвацца. Я даў загад зрабіць усе магчымыя захады супраць ваяўнікоў “Ісламскага Джыхаду”. Хачу падкрэсьліць – усе захады, без аніякіх абмежаваньняў. Рэакцыя Ізраілю на дзеяньні тэрарыстаў будзе рашучай. Немагчыма дасягнуць міру, пакуль працягваецца тэрор”. У сваю чаргу палестынскія ваяўнікі абстралялі ракетамі горад Сдэрот на поўдні Ізраілю. Ніхто не пацярпеў. Сытуацыя на Блізкім Усходзе ізноў абвастрылася пасьля тэракту ў ізраільскім горадзе Натанья ў аўторак.
XS
SM
MD
LG