Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША назвалі “безадказнай” заявў кітайскага генэрала аб магчымасьці выкарыстаньня ядзернай зброі


ВАШЫНГТОН. ЗША назвалі “безадказнай” заявў кітайскага генэрала Чжу Чэнху аб магчымасьці выкарыстаньня ядзернай зброі ў выпадку канфлікту з ЗША. Прадстаўнік амэрыканскага дзярждэпартамэнта Шон МакКормак заявіў. (МакКормак: ) “Спадзяюся, што гэтыя выказваньні не адлюстроўваюць сапраўдных поглядаў кітайскага ўраду. Я ня бачыў усяго тэксту прамовы, але тое, што атрымалася прачытаць, лічу вельмі безадказным”. Кітайскі генэрал заявіў у чацьвер, што калі ўзьнікне канфлікт з-за Тайваню і ЗША заатакуць КНР, дык Кітай можа выкарыстаць ядзерную зброю. Чэнху, аднак, падкрэсьліў, што гэта ягонае ўласнае меркаваньне і выказаў упэўненасьць, што вайны паміж ЗША і Кітаем ня будзе.
XS
SM
MD
LG