Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку ў выніку сэрыі замахаў загінулі прынамсі 10 чалавек


БАГДАД. У Іраку ў выніку сэрыі замахаў загінулі сёньня прынамсі 10 чалавек, а яшчэ некалькі дзесяткаў параненыя. У горадзе Масул сьмяротнік ўзарваў сябе ў будынку паліцэйскага пастарунку, забіўшы чатырох супрацоўнікаў паліцыі. У Багдадзе замінаваны аўтамабіль, якім кіраваў самагубца, урэзаўся ў паліцэйскую машыну – загінулі трое паліцыянтаў. Між тым у раёне гораду Басра на поўдні Іраку на міне ўзарваліся трое брытанскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG