Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух у турэцкім курортным горадзе - 4 чалавекі загінулі


АНКАРА. Прынамсі 4 чалавекі загінулі ў выніку выбуху мікрааўтобуса ў папулярным турэцкім курорце Кушадасы на ўзьбярэжжы Эгейскага мора. Яшчэ 14 чалавек,у тым ліку і замежныя турысты, былі параненыя. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што гэта быў тэрарыстычны замах. Ніхто пакуль ня ўзяў на сябе адказнасьці за замах. Раней за сэрыю тэрактаў у турэцкіх курортных мясцовасьцях узялі на сябе курдзкія ваяўнікі.
XS
SM
MD
LG