Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларусь для дыяспары – дыяспара для Беларусі" (фотарэпартаж)


Валянціна Аксак, Менск На IV зьезьдзе беларусаў сьвету выпрацаваныя праграмы супрацоўніцтва беларускіх суполак, прапановы ўладам. Абраная рада ў складзе ста чатырох чалавек з розных краінаў сьвету, кіраўніком згуртаваньня абраны знаны мастак Алесь Марачкін, старшынёй Рады Алена Макоўская.

Як сказаў мне Анатоль Грыцкевіч, галоўны вынік гэтага форуму, што зьезд усё ж адбыўся. Перад пачаткам была вялікая перасьцярога, што ўлады могуць заблякаваць яго правядзеньне.

Спадар Грыцкевіч станоўчым вынікам назваў, што на зьезд змаглі прыехаць больш чым дзьве траціны абраных делегатаў. Гэта 252 чалавекі.

Зьезд прыняў рэзалюцыю аб пацьвярджэньні Акту аб падтрымцы незалежнасьці, прынятым Усебеларускім зьездам у 2000 годзе. Зьезд прыняў зварот "Беларусь для дыяспары, дыяспара для Беларусі". У звароце заклікаюцца да кансалідацыі ўсе беларускія суполкі.

Прынятая рэзалюцыя 4-га зьезду, у якой шмат канкрэтных прапановаў да кіраўніцтва краіны. Гэтыя прапановы будуць накіраваныя ў дзяржаўныя ворганы, каб спрасьціць кантакты беларускіх суполак за мяжой у іх стасунках з бацькаўшчынай.

Разгледжаны праект праграмы "Беларусы замежжа" - гэта дзейнасьць беларусаў за мяжой да 2009 году.

Зьезд сваім рашэньнем прыняў ганаровых сяброў у ЗБС "Бацькаўшчына". Напрыклад, старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, акадэмік Барыс Кіт, акадэмік Радзім Гарэцкі, прафэсар Анатоль Грыцкевіч, а таксама Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч.

Гэты вялікі форум беларусаў цалкам праігнараваны афіцыйнымі СМІ Беларусі.

Удзельнікі зьезду



Дэлегаты зьезду А. Марачкін, Н. Гілевіч, А. Вярцінскі



Дэлегат зьезду, доктар гісторыі з ЗША Янка Запруднік

XS
SM
MD
LG