Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце арыштаваны Магдзі Эль-Нашар, які падазраецца ў арганізацыі тэрарыстычных замахаў у Лёндане


КАІР. У Эгіпце арыштаваны Магдзі Эль-Нашар, які падазраецца ў арганізацыі тэрарыстычных замахаў у Лёндане, што былі ўчыненыя на мінулым тыдні. 33-х гадовы Эль-Нашар – хімік, які атрымаў адукацыю ў ЗША. Цяпер яго дапытвае эгіпэцкая паліцыя ў прысутнасьці прадстаўнікоў брытанскіх спэцслужбаў. Мяркуецца, што Эль-Нашар пакінуў Вялікабрытанію за два тыдні перад выбухамі ў Лёндане. Між тым паводле афіцыйных дадзеных, колькасьць ахвяраў тэрактаў у брытанскай сталіцы дасягнула 54-х чалавек. Трое сьмяротнікаў, што ўчынілі замахі – брытанскія грамадзяне пакістанскага паходжаньня, а чацьверты нарадзіўся на Ямайцы. Кіраўнік лёнданскага аддзелу паліцыі ў барацьбе з тэрарызмам Пітэр Кларк заявіў: (Кларк: ) “Мы павінны высьветліць яшчэ шэраг рэчаў: хто насамрэч учыніў тэракты, гэта значыць, хто падтрымліваў, фінансаваў і накіроўваў замахоўцаў. Каб гэта зрабіць, спатрэбяцца месяцы дэталёвага расьсьледаваньня”.

Паліцыя не выключае, што тэрарысты былі зьвязаныя з “аль-Каідай”.
XS
SM
MD
LG