Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычайнае становішча ў палесе Газы


РАМАЛА. Улады Палестынскай аўтаноміі ўвялі надзвычайнае становішча ў паласе Газы. У перастрэлках паміж палестынскімі паліцыянтамі і ваяўнікамі групоўкі “Хамас” там былі забітыя два чалавекі, дзевяць – параненыя. У такі спосаб “Хамас” патрабуе адстаўкі кіраўніка МУС Аўтаноміі Насэра Юсэфа. Перамір’е паміж Ізраілем і Палестынай, якое цягнулася 5 месяцаў, апынулася пад пагрозай зрыву. Учора экстрэмісты абстралялі ракетамі тэрыторыю Ізраілю – загінула жанчына. У адказ ізраільская авіяцыя збамбавала палестынскія аб’екты. Сябра палестынскага кабінэту Махамэд Дахлан заявіў: (Дахлан: ) “Парушэньні мірнага пагадненьня цягам апошніх тыдняў – як некаторымі палестынскімі групоўкамі, так і Ізраілем, вельмі шкодзяць працэсу мірнага ўрэгуляваньня ў рэгіёне. Палестынцы чакалі на мір шмат гадоў. Тое, што адбываецца сёньня, ніяк не адпавядае інтарэсам палестынскага народу”. Цяпер рух жыхароў паласы Газы абмежаваны – ізраільскія войскі заблякавалі ўсе галоўныя аўтамагістралі.
XS
SM
MD
LG