Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшыня Эўрапейскай камісіі заклікаў кіраўніцтва Кітаю да дэмакратычных рэформаў


ПЭКІН. Старшыня Эўрапейскай камісіі Хасэ Мануэль Барозу, які знаходзіцца зь візытам у кітайскай сталіцы, заклікаў кіраўніцтва гэтай краіны падмацаваць хуткія тэмпы разьвіцьця гаспадаркі палітычнымі рэформамі. Барозу заявіў: (Барозу) “Унутраная стабільнасьць Кітаю залежыць ад здольнасьці гэтай краіны правесьці палітычныя рэформы, якія б забясьпечылі разьвіцьцё дэмакратыі і пашану для грамадзянскіх свабодаў. Мы лічым, што разьвіцьцё моцнай грамадзянскай супольнасьці ў краіне – гэта галоўны элемэнт посьпеху для Кітаю, у тым ліку і для далейшага эканамічнага росту краіны”.
XS
SM
MD
LG