Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 ваяўнікі загінулі ў баях з амэрыканскімі войскамі на аўганска-пакістанскай мяжы


ІСЛАМАБАД. Прынамсі 24 ваяўнікі загінулі ў баях з амэрыканскімі войскамі на аўганска-пакістанскай мяжы. Пра гэта паведаміла сёньня пакістанскае камандаваньне. Паводле дадзеных камандаваньня, целы экстрэмістаў знойдзеныя ў адным з горных паселішчаў. Пакістанскія вайскоўцы мяркуюць, што ваяўнікі прыйшлі туды з Аўганістану, а амэрыканскія салдаты перасьледавалі іх. Пакістанскія войскі ня бралі ўдзелу ў апэрацыі. Амэрыканскі бок пакуль не камэнтуе гэтую інфармацыю.
XS
SM
MD
LG