Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У фэстывальным Віцебску чакаюць Аляксандра Лукашэнку: міліцыя затрымала двух распаўсюднікаў недзяржаўнае прэсы


Браніслава Станкевіч, Віцебск Пачынаючы з 4-га Міжнароднага фэстывалю мастацтваў Аляксандар Лукашэнка штогод у дні «Славянскага базару» наведвае Віцебск з рабочым візытам, выступае перад удзельнікамі і гледачамі.

Сёньня ён адкрые ўжо 14-ты па ліку фэстываль. І за мінулыя 10 год сцэнар падрыхтоўкі да сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі не зьмяніўся: у горадзе сьпешна наводзяць парадак, а па вуліцах ходзяць узмоцненыя міліцэйскія патрулі і байцы АМОНу.

Такі патруль затрымаў сёньня і распаўсюднікаў незалежнае прэсы Барыса Хамайду і Алеся Мудрычэнку, якія каля “Сіняга дому” распаўсюджвалі часопіс “АRCHE”, камэрцыйную газэту “Витебский проспект», а таксама незалежніцкае выданьне «Выбар».

Ня выключана, што затрыманыя будуць знаходзіцца ў пастарунку да вечара, бо каля 18-й гадзіны Аляксандар Лукашэнка ўжо прыбудзе ў Віцебск, каб узяць удзел у адкрыцьці адрэстаўраванага Кіраўскага мосту, а потым адкрыць фэстываль «Славянскі базар».
XS
SM
MD
LG