Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лёнданская паліцыя абнародавала імёны двух сьмяротнікаў, якія ўчынілі выбухі ў брытанскай сталіцы


ЛЁНДАН. Лёнданская паліцыя абнародавала імёны двух з чатырох сьмяротнікаў, якія тыдзень таму ўчынілі выбухі ў брытанскай сталіцы. Абодва – грамадзяне Вялікабрытаніі пакістанскага паходжаньня. Кіраўнік аддзелу па барацьбе з тэрарызмам лёнданскай паліцыі Пітэр Кларк заявіў: (Кларк: ) “Я магу назваць імя чалавека, які прыехаў у Лёндан з заходняга Ёркшыру і загінуў у часе выбуху на станцыі мэтро Олдгейт. Гэта 22-х гадовы Шахзад Танвір. Мы лічым, што выбух ўчыніў менавіта ён” Трэці сьмяротнік таксама паходзіць з Пакістану, а чацьверты як паведамляецца, нарадзіўся на Ямайцы. Сёньня мільёны людзей па ўсёй Эўропе ўшанавалі памяць ахвяраў бомбавых замахаў дзьвюма хвілінамі маўчаньня, а на Трафальгарскім пляцы ў цэнтры Лёндану адбыўся шматтысячны мітынг, удзельнікі якога рашуча выступілі супраць тэрарызму.
XS
SM
MD
LG