Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас: Тэрор, гэта заганнае кола гвалту


РАМАЛА: Палестынскі лідэр Махмуд Абас асудзіў сёньня тэрор і заклікаў да спакою пасьля таго, як ізраільскія вайскоўцы застрэлілі на заходнім беразе Ярдану ўзброенага палестынца. Абас заклікаў палестынскія фракцыі правесьці ў Паласе Газы тэрміновую сустрэчу. (Аббас: ) «Гэта заганнае кола гвалту. Мы ня хочам, каб у яго быў ўцягнуты які-небудзь з бакоў. Таму мы павінны паказваць стрыманасьць, каб разарваць гэтае кола і вярнуцца да мірнага працэсу» Між тым палітычны лідэр групоўкі “Хамас” Халед Машаал заявіў, што ягоная арганізацыя, а таксама “Ісламскі Джыхад” гатовыя выконваць дамоўленасьць аб спыненьні агню, не зважаючы на апошні тэракт.
XS
SM
MD
LG