Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адкуль у дзіцячым садку граната?


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Праваахоўныя органы высьвятляюць падрабязнасьці здарэньня, калі ў дзіцячым садку ў Івацэвічах была знойдзеная граната.

Незвычайны прадмет выявілі на пачатку тыдня на тэрыторыі дзіцячага садка “Вясёлка” — адзінай падобнай установы ў Івацэвічах, якая працягвае працаваць у Івацэвічах. У той момант у садку знаходзілася больш за 160 дзяцей, якіх спатрэбілася эвакуяваць. Выкліканыя адмыслоўцы з групы разьмініраваньня пацьвердзілі, што знойдзеная рэч зьяўляецца гранатай, аднак непасрэднай небясьпекі не нясе.

Тым ня менш, івацэвіцкія міліцыянты цяпер высьвятляюць, якім чынам граната апынулася ў садку і ці ня скрадзеная яна з адной з вайсковых частак, што месьцяцца каля Івацэвічаў.
XS
SM
MD
LG