Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ірану не зьбіраюцца вызваляць спад варты дысыдэнта Акбара Ганьі, які галадуе ў турме


ТЭГЭРАН: Іранскія ўлады паведамілі, што зьняволены дысыдэнт Акбар Ганьі, які галадуе ў турме штодзень праходзіць лекарскае абсьледваньне і ня будзе вызвалены спад варты. Намесьнік кіраўніка Міністэрства Юстыцыі Мухамад Саларкія ўдакладніў, што кожны дзень два лекары сочаць за станам здароўя вязьня. Сям’я журналіста кажа, што Ганьі згубіў 18 кіляграмаў і выказвае боязь за стан ягонага здароўя. ЗША, Эўразьвяз і правабарончыя арганізацыі заклікаюць ўлады Ірану вызваліць журналіста, які быў прысуджаны да 6 гадоў турмы за абвінавачаньне кіарўніцтва краіны ў саўдзельніцтве ў забойствах дысыдэнтаў.
XS
SM
MD
LG